У Ліцэі БДУ адбыўся шосты ўніверсітэцкі фестываль культур

9 декабря 2016

Канцэрт з нацыянальным каларытам: у Ліцэі БДУ адбыўся шосты ўніверсітэцкі фестываль культур. Свае творчыя нумары паказалі студэнты з Азербайджана, Туркменістана, Кітая, Ірана – усяго 11 краін-удзельніц. У карагодзе сяброўства за каўказскай лезгінкай на сцэну выйшаў бэнд ратавальнікаў з Казахстана. Выявіць сябе можна было ў трох намінацыях. Гала-канцэрт быў напоўнены багатай жанравай і геаграфічнай палітрай.

Такія студэнцкія праекты ладзяцца раз на два гады. Гэтым разам фестываль аб'яднаў больш за 90 удзельнікаў.