У Лісабоне стартуе "Еўрабачанне"

6 мая 2018

Пачынаецца галоўны музычны тыдзень сезона з урачыстай цырымоніі адкрыцця. Праўда, традыцыйная чырвоная дарожка сёлета стала сіняй.

Марская тэматыка праймае конкурс сёлета невыпадкова. Горад на беразе Атлантычнага акіяна нават у слогане "Еўрабачання" адбіў марскую хвалю - "Усе на борт!". І практычна ўсе краіны конкурсу зараз у абойме: на конкурс вярнулася Расія.

Пасля звароту мэра Лісабона і цырымоніі адкрыцця артыстаў чакае другі - самы складаны тыдзень у Партугаліі. Гэта тры генеральныя рэпетыцыі, самі паўфіналы і гранд-фінал, якія гледачы "Беларусь1" і "Беларусь 24" убачаць у прамым эфіры ў аўторак, чацвер і суботу.

А вось што гледачы не змогуць адчуць - гэта атмасферу ў грымёрках, дзе выканаўцы настройваюцца на выступленні. Эмацыйны відэаблог з Лісабона ад Юрыя Ярошыка (відэа).