У Лісабоне адбылася цырымонія адкрыцця "Еўрабачання"

7 мая 2018

З гэтага дня Лісабон афіцыйна стаў сталіцай галоўнага музычнага шоу кантынента. Напярэдадні ў горадзе на набярэжнай ракі Тэжу адбылася цырымонія адкрыцця "Еўрабачання". На ёй пабываў і наш спецыяльны карэспандэнт у Лісабоне Яўген Перлін.

Упершыню ў гісторыі "Еўрабачання" дывановая дарожка на цырымоніі адкрыцця была не чырвонай, а сіняй. Горад на ўзбярэжжы Атлантыкі ўвесь працяты марской тэмай. І лепшага месца для ўрачыстага вечара, як на набярэжнай, не знайшлі.

Прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні" выйшаў на сінюю дарожку ў алфавітным парадку шостым. Пасля прывітання з вядучымі ALEKSEEV адправіўся на інтэрв'ю. Прэса спыняла Мікіту каля 40 разоў - гэта буйныя нацыянальны тэлеканалы розных краін, радыёстанцыі і інтэрнэт-блогеры.

Даўжыня сіняй дывановай дарожкі рэкорд не пабіла пасля кіеўскага "Еўрабачання" - сёлета ўсяго 600 метраў фанатаў і прэсы. І калі ва Украіне артысты запускалі ў неба флагі са сваімі аўтографамі, то партугальскія прадзюсары прапанавалі музыкантам напісаць лісты ў бутэльцы.

Тут напісана "Лісабон - горад радасці". Гэта бутэлька будзе адпраўлена ў раку Тэжу і паплыве кудысьці ў Атлантыку.

У 63-ім "Еўрабачанні" ўдзельнічае 43 краіны. Зараз сапраўды All Aboard - усе на борце. На конкурс вярнулася Расія. Удзельнік дэлегацыі Малдовы Філіп Кіркораў напісаў песню для групы DoReDos. Кароль эстрады ўпэўнены, што конкурс зараз на сваім піку.

"Еўрабачанню" атрымліваецца заставацца па-за палітыкай і па-за рэлігіяй. Гэта прынцыпы, якія працуюць на конкурсе доўгія гады, і дзякуючы якім атрымліваецца захоўваць такую дружную атмасферу.

Сёння ў Лісабоне адбудуцца дзве генеральныя рэпетыцыі. Вячэрняе шоу ацэніць прафесійнае журы краін, якія ўдзельнічаюць у першым паўфінале. А ўжо заўтра гэты перфоманс у прамым эфіры ўбачаць гледачы "Беларусь 1" і "Беларусь 24"