У Ліёне праходзіць консульскі фестываль

15 сентября 2019

іншуюць Мінск са святам і за межамі Беларусі. На консульскім фестывалі ў французскім Ліёне здзіўлялі беларускай гасціннасцю.  Павільён, арганізаваны нашым пасольствам разам з Мінгарвыканкамам і ганаровым консулам Беларусі ў Ліёне  Жан-Жакам Ранкам, а таксама асацыяцыяй беларусаў у Ліёне "Бел-Арт" і беларускай дыяспарай, прыцягнуў увагу шматлікіх удзельнікаў мерапрыемства. Нацыянальны каларыт надавалі выступленні заслужанага аматарскага калектыву Беларусі - узорнага тэатра танца "Прэм'ер-Спанайд" з Полацка і харэаграфічнага ансамбля  "Іскаркі". 

Жэрар Каломб,  мэр г. Ліёна (Францыя): "Я шчыра рады павіншаваць Мінск з днём нараджэння. 952 гады споўнілася гораду-пабраціму Ліёна. Спадзяюся, што ў далейшым мы будзем пашыраць усебаковае ўзаемадзеянне". 

Гасцям павільёна была прадэманстравана прадукцыя беларускіх прадпрыемстваў. Таксама прайшлі прэзентацыі турыстычных магчымасцяў нашай краіны.