У Купалаўскім тэатры сёння пройдзе развітанне з Аўгустам Мілаванавым

20 июля 2019
Сёння на галоўнай сцэне Купалаўскага тэатра пройдзе развітанне з народным артыстам Беларусі Аўгустам Мілаванавым. З 11 да 13 гадзін адбудзецца грамадзянская паніхіда. Пахаваюць артыста  на Усходніх могілках Мінска. Народны артыст Беларусі Аўгуст Мілаванаў пайшоў з жыцця ва ўзросце 82 гадоў. Акцёрскаму майстэрству ўраджэнец Сталінграда вучыўся ў Беларусі, скончыў наш тэатральна-мастацкі інстытут. Пазней тут выкладаў на працягу 20 гадоў. У пачатку 60-х прыйшоў у трупу Купалаўскага тэатра,  дзе і працаваў да апошняга.