У Купалаўскім тэатры сёння праводзяць экскурсіі па тэатральных цэхах

21 сентября 2019

Канцэрты, перформансы, сустрэчы з тэатральнымі зоркамі. Купалаўскі тэатр адзначае юбілейны, соты, сезон. Увесь дзень да паўночы ў Аляксандраўскім скверы для гасцей раскрываюцца таямніцы закулісся, куды не "ступала нага гледача". Спецыяльныя экскурсіі па тэатральных цэхах: бутафорскі, рэквізітарскі, грымёрны і касцюмерны, а таксама арт-фае і партрэтная галерэя. Экскурсія, што праводзіць малады драматург Андрэй Горвут, расказвае аб гісторыі будынка тэатра, якому ў гэтым сезоне спаўняецца 130 гадоў. 

У 16 гадзін пачнецца канцэрт купалаўцаў, затым анлайн-трансляцыя спектакля "Радыё Прудок", а вечарам - праграма "Будзем танцаваць".