У Купалаўскім тэатры пройдзе творчы вечар у гонар юбілею Тамары Міронавай

9 февраля 2020
Тамара Міронава запрашае! Сёння на галоўнай сцэне Купалаўскага тэатра пройдзе творчы вечар у гонар юбілею заслужанай артысткі Беларусі. 3 лютага ёй споўнілася 70 гадоў! Міронава ўвасобіла каля 130 роляў у кіно і больш як 60 характэрных персанажаў у тэатры! А "тудэма-сюдэма" ў яе выкананні ў легендарнай "Паўлінцы" ўжо стала каронным. Гэтым лютаўскім вечарам Тамара Міронава разам з вядучымі артыстамі Купалаўскага тэатра будзе радаваць гледачоў сваім майстэрствам! Лёгка, проста і весела - у духу юбіляркі!