Сёння ў Купалаўскім тэатры з'явілася ўласная партрэтная галерэя - да юбілею галоўнай драматычнай сцэны краіны - 95-годдзя. Аснову мастацкай калекцыі заклалі партрэты заснавальнікаў трупы - Фларыяна Ждановіча, Яўсцігнея Міровіча. А таксама легенд купалаўскай сцэны - Станюты, Глебава, Тарасава і Платонава. Прычым, партрэт Стэфаніі Станюты ў Мінск прыбыў з Санкт-Пецярбурга, а партрэт Тарасава - з Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.
Сёння ж у каміннай зале тэатра прайшла працэдура гашэння юбілейнай маркі, прысвечанай Купалаўскаму тэатру. Спецыяльны штэмпель з сённяшняй датай дзейнічаў толькі адзін дзень - 14 верасня. Пасля гашэння гэты штэмпель будзе знішчаны. Марка з серыі "Тэатры Беларусі" выпушчаная тыражом 60 тысяч экзэмпляраў.













