У Купалаўскім - прэм'ера спектакля "Талерантнасць"

28 апреля 2018

Прэм'ера ў Купалаўскім! "Талерантнасць" - французскага драматурга Ясміны Рэза - прапанавалі беларускай публіцы. У 2009 годзе п'еса была названа "Лепшай камедыяй сезона ў Лондане". Новы спектакль зрэжысіраваў мастацкі кіраўнік тэатра Мікалай Пінігін.

Расказвае Вольга Мядзведзь.

Поспех на падмостках Лондана, Парыжа і Брадвея. Зараз - беларускі глядач. П'еса французскай пісьменніцы Ясміны Рэза "Бог разні" перакладзена ў трыццаці пяці краінах свету, але на мове прагучыць упершыню. Варыянт выключна купалаўцаў - з арыгінала, што не сказаць пра назву. Афішную "Талерантнасць" змянілі па дамоўленасці з аўтарам п'есы.

Дарэчы, і сам плакат эксклюзіўны. Для яго стварэння вэб-дызайнер Кацярына Сімановіч задзейнічала сапраўдных малпаў. Каб арганізаваць прыматаў для здымак, спатрэбілася звыш месяца, але ў выніку - фотасесія ў Дзяржаўным цырку. Каб лапы мадэляў выглядалі больш брутальна, падобна гарылам, іх трансфармавалі ў фотарэдактары.

"Талерантнасць" - шматузроўневы для ўспрымання спектакль. На першы погляд звычайны скандал паміж дзвюма сем'ямі з-за бойкі сыноў, плюс нелюбоў сямейных пар, якую яны хаваюць за тонай спраў. Аднак мы адчуваем, што гэта не адзінае, што хацеў сказаць рэжысёр. Пінігін правёў праз "Талерантнасць" вострую сучасную праблему глабальнага маштабу - тэрарызм і жорсткасць людзей.

Кватэра на сцэне Купалаўскага. Усе ўдзельнікі "Талерантнай" гісторыі на працягу гадзіны з паловай - такі хранаметраж прэм'ернага спектакля, не пакідаюць "чатырох сцен". Не абышлося і без сучасных тэхналогій. Усю "Талерантнасць" праглядаюць зверху і выводзяць на экран пад каласнікамі.