У краязнаўчым музеі Чэрвеньскага раёну запрашаюць у музычную гасцёўню

25 апреля 2019

Новы фармат экскурсій у Чэрвеньскім раёне. Мрожна не толькі даведацца цікавыя звесткі аб экспанатах,  але і апынуцца ў французскім кафэ з кубачкам кавы альбо паслухаць мазурку Манюшкі.

У краязнаўчым музеі пасля экскурсіі запрашаюць у музычную гасцёўню, выхаванцы і выкладчыкі мясцовай дзіцячай школы мастацтваў дэманструюць рэпертуар беларускага кампазітара. І гэта невыпадкова:  5 мая свет адзначыць 200-годдзе Станіслава Манюшкі.

А ў музеі "Прастора Хаіма Суціна" наведвальнікі трапляюць нібы ў парыжскую кавярню: адна з выставачных залаў стылізавана пад асяроддзе, дзе любіў пісаць свае экспрэсіўныя творы беларуска-французскі мастак.

Чым яшчэ гатовы прыцягваць турыстаў усходні раён цэнтральнага рэгіёна, даведаецеся ў эфіры ў гэтую нядзелю ў 12:10.