У касцёле Маці Божай Шкаплернай у Мядзеле выявілі мошчы святых

14 января 2019

Сенсацыйная знаходка ў касцёле Маці Божай Шкаплернай у Мядзеле. У помніку архітэктуры 18 стагоддзя выявілі мошчы святых. Яны былі замураваныя ў сцяне святыні ў 40-ым годзе. Аб схованцы стала вядома з запіскі манаха, якая была выяўленая ў архіве ў Кракаве. Сярод знаходак - мошчы святой Тэрэзы, Папы Рыгора Вялікага і святой Цэцыліі. Яна, дарэчы, жыла ў Рыме ў трэцім стагоддзі і лічыцца апякункай музыкантаў.

Айцец Юрый Кулай, настаяцель манастыра Кармелітаў басых у Мядзеле: "Падчас замены электраправодкі наткнуліся на гэтую знаходку. Яны былі ў спецыяльна падрыхтаванай нішы, захаванай ад вільгаці, ветру, сонца. У вельмі звычайнай каробачцы ад гарбаты. Там былі завернутыя ў спецыяльныя сертыфікаты, якія пацвярджаюць іх аўтэнтычнасць".

Каштоўныя знаходкі застануцца ў мядзелскім касцёле. Іх змесцяць у спецыяльныя реліквіарыі, пасля чаго мошчы будуць прадстаўленыя вернікам.