У гарадскім пасёлку Копысь урачыста адкрылі і асвяцілі храм Праабражэння Гасподняга. Сёння дарога да яго была засланая дыванам з жывых кветак. Радасная падзея аб'яднала вялізную колькасць вернікаў. Шматлікія спецыяльна прыехалі з іншых гарадоў Беларусі. Царкву ўзвялі на месцы ранейшага храма ў традыцыях драўлянага дойлідства. Пасля таго як мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел асвяціў новую царкву, тут адбылася літургія.
Павел, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі: "Хочацца пажадаць, каб усе, хто сюды будзе прыходзіць, каб яны дакраналіся да яго, адчувалі гэтую міласць Святога Духа. І натхняючыся, дзеялі дабро, любоў".
Новы храм пабудаваны за кошт фундатарскай дапамогі. На яго ўзвядзенне пайшло менш за год.