У Капенгагене стартаваў еўратыдзень

5 мая 2014

Цырымонія адкрыцця прайшла не ў традыцыйным еўраклубе, а ў гарадской ратушы. З гэтага дня галоўны песенны конкурс Еўропы можна лічыць адкрытым. На гандлёвай плошчы ў цэнтры горада адкрылася і еўравёска.


Самыя свежыя навіны з Даніі - у нашага спецыяльнага карэспандэнта ў Капенгагене Яўгена Перліна. Еўратыдзень адкрывалі ў Даніі па-каралеўску. Прыём наладзілі ў гарадской ратушы. Але перад тым, як трапіць у гістарычны будынак, - традыцыйная чырвоная дарожка. Журналісты не адпускалі Тэа 20 хвілін.


Дарожка і з маракасамі. Беларуская дэлегацыя прайшла па чырвонай дарожцы адной з першых. А затым - афіцыйная частка.


Цырымонія адкрыцця прайшла ў класічным фармаце. Тут сабралася каля тысячы чалавек. Самі артысты, члены дэлегацый. Камерная музыка. Тое, на што адразу зважаюць журналісты, - уборы зорак. На такіх прэзентацыях задаюць новыя модныя трэнды. Тэа вытрымаў класічны фармат.

Уборамі захаплялі і прадстаўніца Швецыі, і ўдзельнікі ад Ісландыі. І нават Аўстрыя здолела шакіраваць.

Польская каманда прыцягнула ўвагу перш за ўсё мужчын-журналістаў і выканаўцаў. Не ўпусціў магчымасці зрабіць фота на памяць і Тэа.


Калі ўсе краіны прыбылі, гасцей павітаў мэр Капенгагена і кіраўнік конкурсу - выканаўчы прадзюсар Ён Ула Санд.


Ён Ула Санд, выканаўчы прадзюсар Міжнароднага конкурсу песні Еўрабачанне: Я рады бачыць вас усіх на цырымоніі. Мы рыхтуем тры грандыёзныя шоу! І Еўропе гэта спадабаецца! Сардэчна запрашаем!.


На гэтым забавы скончыліся. Сёлета цырымонія адкрыцця - без шоу-праграмы. Затое ўся ўвага артыстам.

Не скупіўся на прагнозы нават народны артыст Расіі.
Філіп Кіркораў літаральна на днях вярнуўся ў Капенгаген з Масквы, дзе святкаваў свой дзень нараджэння. Тэа падарыў народнаму артысту спецыяльную кнігу.

На гэтым вечарынка скончылася, таму што ў артыстаў наперадзе рэпетыцыі і эфірныя канцэрты. Іх трансляцыю будуць весці тэлеканалы Беларусь 1 і Беларусь 24.