У комплексе "Парк гісторыі Сула" адбылося адкрыццё фестывалю "Шлях вікінгаў"

19 августа 2017

Акунуцца ў атмасферу сярэднявечча пад гукі аўтэнтычнай музыкі. Сёння ў комплексе "Парк гісторыі Сула" адбылося адкрыццё II Міжнароднага фестывалю "Шлях вікінгаў". Сёлета мерапрыемства прысвечана эпосе легендарнага гандлёвага шляху "з вараг у грэкі". Госці свята сталі відавочцамі відовішчных бітваў на мячах і коп’ях, а таксама асабіста паўдзельнічалі ў паядынках з суровымі скандынаўскімі воінамі. Застаецца толькі здзіўляцца, як такой спякотай і ў даспехах. Побач з полем бою размясціўся горад майстроў-рамеснікаў. Наведвальнікі маглі не толькі набыць памятныя сувеніры, але і паспрабаваць сябе ў ганчарнай і кавальскай справе.

Сёлета свята праходзіць у двухдзённым фармаце, яно працягнецца і заўтра. На фестывалі працуюць інтэрактыўныя пляцоўкі з майстар-класамі па стральбе з лука і тэматычнымі танцамі.