У Каложскую царкву ўрачыста ўнеслі гістарычны спіс цудатворнай іконы Каложскай Божай Маці

2 мая 2019

Праз стагоддзе святыня вярнулася ў храм. У Гродне ў абноўленую Каложскую царкву XII стагоддзя ўрачыста ўнеслі гістарычны спіс цудатворнай іконы Каложскай Божай Маці. Святыня, якая знікла больш чым сто гадоў таму, была выпадкова знойдзена на адным з антыкварных аўкцыёнаў у Германіі напрыканцы 2018 года. Яе набылі і некалькіх месяцаў рэстаўравалі. Сама ж цудатворная ікона, напісаная яшчэ ў XVI стагоддзі, была галоўнай святыняй Гродзенскага края. Яна захоўвалася ў храме да яго абвальвання ў 1853 годзе. З ёй звязваюць мноства вылячэнняў і цудаў. У 1915 годзе ікону вывезлі з горада і з тых часоў сляды згубіліся. Каложская царква XII стагоддзя - адзін з найстарэйшых храмаў Беларусі. Напрыканцы мінулага года тут былі завершаны маштабныя рэстаўрацыйныя работы. Поўнасцю адрамантавана драўляная сцяна.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя