У каледжы Вулфсана Кембрыджскага ўніверсітэта адкрылася выстава Цзывая Со

4 июля 2019

Беларусь  вачамі брытанскага архітэктара. У каледжы Вулфсана Кембрыджскага ўніверсітэта адкрылася выстава  Цзывая Со. Экспазіцыя дэманструе 10  праектаў аўтара. Большасць з іх прысвечаныя  нашай гісторыі і культуры. Прадстаўлены  малюнкі помнікаў архітэктуры Беларусі. Аўтар зрабіў іх падчас падарожжаў па нашай краіне. Таксама ў экспазіцыі і  макеты праектаў Цзывая Со. Сярод іх - мадэль беларускай царквы ў Лондане. Драўляная капліца  была збудаваная ў сталіцы Вялікабрытаніі ў 2016 годзе  і паспела заваяваць мноства ўзнагарод. Так летась царква была прызнаная  лепшым рэлігійным будынкам.

Архітэктар выкладае ў Вестмінстэрскім універсітэце. У планах Цзывая Со - прывезці ў Беларусь групу сваіх студэнтаў, каб пазнаёміць з нашай архітэктурнай школай.