У Кітаі адкрылі помнік Янку Купалу
9 января 2020
Ужо другі помнік Янку Купалу адкрылі ў Кітаі. Цырымонія прайшла ў Другім пекінскім універсітэце замежных моў. У ёй удзельнічалі пасол Беларусі ў КНР Кірыл Руды, дыпламаты, а таксама аўтар помніка - скульптар У Вэйшань. Гэта адна з падзей, якая завяршае Год адукацыі Беларусі ў Кітаі. Помнікі класікам беларускай літаратуры ёсць і ў іншых гарадах Паднябеснай - Якубу Коласу ў Цяньцзіне і Янку Купалу ў Сіане.













