У кінатэатры "Кіеў" прайшоў прэс-паказ ваеннага фільма "28 панфілаўцаў"

22 ноября 2016

Гасцей сталічнага кінатэатра "Кіеў" сустракалі салдаты - тут прайшоў прэс-паказ ваеннага фільма «28 панфілаўцаў». Мастацкая стужка расійскага рэжысёра Андрэя Шальёпы - пра подзвіг савецкіх байцоў падчас абароны Масквы. Пад камандаваннем генерала Панфілава салдаты літаральна голымі рукамі абаранялі Маскву ад наступу нямецкіх танкаў.

На ўрачыстую прэзентацыю фільма запрасілі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Для іх у фае кінатэатра ладзілі тэатралізаваны паказ, выступленне беларускіх артыстаў. На памяць кожны атрымаў падарунак. Ва ўсіх сталічных кінатэатрах стужку пакажуць з 24 лістапада.