Напярэдадні ўдзельнікі дзіцячага Еўрабачання ўпершыню выйшлі на сцэну Палаца Украіна, дзе прайшлі першыя рэпетыцыі. Выступленнем Ільі Волкава і яго каманды засталіся задаволеныя як педагогі, так і рэжысёры папулярнага еўрапейскага шоу. А ўжо позна ўвечар усе дэлегацыі сабраліся ў еўраклубе, дзе Ілья са сваёй партнёркай выканалі два танцы.
Сёння ж канкурсанты ўвесь дзень будуць адпачываць і набірацца сіл. І толькі ўвечар пройдзе рэпетыцыя агульнай песні і цырымоніі адкрыцця.














