У Кіеве сёння пройдзе фінал "Еўрабачання". Хварэем за NaviBand!

13 мая 2017

Сёння ва Украіне - фінал "Еўрабачання". На сцэну выйдуць 26 лепшых артыстаў з усёй Еўропы. Сярод іх - і NaviBand . Беларускія ўдзельнікі пяты раз апынуліся ў фінале.

Пра самыя яркія моманты музычнага шоу - Яўген Перлін. Зараз вырашаюць толькі тэлегледачы. Напярэдадні ў Кіеве прайшла генеральная рэпетыцыя гранд фіналу, якую ўбачыла нацыянальнае журы ўсіх 42 краін. Яны выставілі свае балы, зараз справа за тэлефонным галасаваннем. Каб выбраць галоўны хіт года, у гледачоў будзе паўгадзіны ў канцы шоу.

Правілы галасавання не змяніліся, як і фармат аб'яўлення вынікаў. Яно пройдзе па сцэнарыі мінулага "Еўрабачання". Спачатку вяшчальнікі кожнай краіны аб’явяць балы, якія выставіла нацыянальнае журы, а затым у апошнія хвіліны – вядучыя аб’явяць меркаванне гледачоў.

Пачнецца фінал з традыцыйнага парада флагаў, за якімі на сцэну паднімуцца ўдзельнікі шоу. NaviBand выйдзе пад трэцім нумарам. І адразу ж адправіцца на бэкстэйдж, каб рыхтавацца да выступлення ў самым пачатку "Еўрабачання".

Слоган конкурсу - "Святкуй разнастайнасць" будзе праходзіць праз увесь фінал "Еўрабачання". Пачынаючы ад відэароліка адкрыцця, дзе мы ўбачым метамарфозы з традыцыйным упрыгожваннем - намыста. І заканчваючы прадстаўленнямі падчас галасавання - гледачы пачуюць прэм'еры адразу дзвюх украінскіх пераможніц "Еўрабачання" - Джамалы і Русланы. Навошта Сярдзючка выйдзе на сцэну, і якая ўрачыстая цырымонія яе чакае - усё гэта ўбачыце сёння ў 10 вечара на "Беларусь 1" і "Беларусь 24".