У Кіеве на "Еўрабачанні" прайшла другая рэпетыцыя

6 мая 2017

Апошнія навіны з Кіева, дзе сёння на "Еўрабачанні" прайшла другая рэпетыцыя, раскажа прама зараз Яўген Перлін. І раскрые некаторыя дэталі сцэнічнага вобраза нашых удзельнікаў, а таксама фінальны варыянт здымкі выступлення NaviBand.

30 хвілін палётаў - на галоўнай сцэне "Еўрабачання". NaviBand правялі другую персанальную рэпетыцыю на галоўнай пляцоўцы конкурсу. Унеслі карэкціроўкі ў нумар і харэаграфію, а трэці дубль быў са спецэфектамі - такім, якім яго ўся Еўропа ўбачыць ужо 11 мая.

Падрыхтоўкай нумара беларусаў займаўся рэжысёр, які прынёс перамогу Украіне летась. Максім Ліцвінчук рабіў пастаноўку для Джамалы. З беларускай камандай ён пагадзіўся працаваць, не разважаючы, улічваючы, што і часу на падрыхтоўку было крыху. Вясёлая і жыццярадасная "Гісторыя майго жыцця" выклікала ў рэжысёра асацыяцыю палёту.

Персанал сцэны - каля 20 чалавек - выходзяць на пляцоўку менш чым на 40 секунд, пакуль ідзе візітоўка. За гэты час трэба прыбраць дэкарацыі папярэдняга нумара і выставіць наступныя. У беларускім нумары задзейнічаная лятаючая лодка, якая раскалыхваецца ўсё шоу, ветрадзьмуў, шмат дыму і піратэхніка.

Дзмітрый Курата, мастак па касцюмах нумара Беларусі на конкурсе песні "Еўрабачанне-2017": "Мы ведаем, што ў нас будзе ветрадзьмуў. Вось такая ў нас сукенка, 5 пластоў, каб усё глядзелася добра. Памер 2,5 сонца".

Гледачы трансляцыі змогуць разгледзець і бодзіарт з нацыянальным арнаментам на твары і руках Ксюшы.

Мастак-грымёр Вікторыя Бесараб - грымёр, які ствараў вобраз для Златы Огневіч на "Еўрабачанні-2013".

Рэжысёр і каманда засталіся задаволеныя версіяй здымкі нумара NaviBand. Але рэпетыцыі працягнуцца ў залах. А заўтра ў Кіеве стартуе "Еўратыдзень" - вечар з чырвонай дарожкай і ўрачыстай цырымоніяй з удзелам мясцовых улад і кіраўніцтвам Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза!