У Кіеве ідзе апошняя падрыхтоўка да "Еўрабачання"

30 апреля 2017

Сёлета ў гледачоў будзе магчымасць убачыць усіх музыкантаў. Пра гэта заяўляюць прадзюсары конкурсу. Падчас галоўнага еўрапейскага песеннага спаборніцтва ва ўкраінскай сталіцы будуць працаваць адразу некалькі фанзон. Галоўная з іх будзе знаходзіцца ў самым цэнтры горада. Акрамя таго, падчас паўфіналаў і фіналу "Еўрабачання" усе ахвотнікі змогуць паглядзець песенны конкурс на вялікім экране плошчай 120 квадратных метраў. Ён уманціраваны ў сцэну.

Беларусь прадстаўляе група NaviBand, якая выступіць у другім паўфінале 11 мая пад 14 нумарам. Ужо заўтра нашы ўдзельнікі адправяцца на конкурс, а 3-га мая ў іх першая рэпетыцыя на сцэне "Еўрабачання". Нагадаем, трансліраваць шоу з Кіева будзе адзіны праваўладальнік і ўдзельнік Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза - Белтэлерадыёкампанія. Глядзіце прамыя эфіры на "Беларусь 1" і спадарожнікавым "Беларусь 24", а таксама на сайце tvr.by.