У мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" - персанальная выстава мастачкі Антаніны Петрыкоўскай

29 августа 2018

Наведаць Вялікабрытанію ў Мінску. У мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" - персанальная выстава мастачкі Антаніны Петрыкоўскай. На палотнах - пейзажы і знакамітыя месцы Лондана, але галоўная тэма - гістарычная Брытанія. Як запэўнівае мастачка, порт Ліверпуля - копія беларускай сталіцы.

На адкрыцці мастачка Антаніна Петрыкоўская падарыла галерэі Палаца Рэспублікі адну са сваіх карцін.