У Мастацкай галерэі Шчамялёва адкрылася экспазіцыя габеленаў з Казахстана

30 июня 2020
"Стэпавая мазаіка" ў Беларусі. У Мастацкай галерэі Шчамялёва адкрылася экспазіцыя габеленаў з Казахстана. Унікальнае сваёй тэхнікай і народнасцю дэкаратыўнае мастацтва сваёй краіны паказваюць тры майстры. Яны вывучаюць і аб'ядноўваюць традыцыйную тэхніку савецкага і сучаснага габеленавага ткацтва. У яго аснове - вышыванне, кошма-валенне і выраб дываноў. У якасці матэрыялу - авечая, казіная і вярблюджая воўна, а таксама шоўк, бавоўна, лён і акрыл.

"Стэпавую мазаіку" казахскага габелена ўдала дапаўняе беларуская кераміка. Скульптуры ўзятыя з калекцыі Музея горада Мінска.