Праект, прысвечаны святу Нараджэння Хрыстовага, уяўляе сабой каля сотні праваслаўных абразоў і прадметаў культу (напрыклад, аклады выяў і плашчаніцу). Экспанаты, датаваныя 17-18 стагоддзямі, - набытак Музея старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук. З музейных фондаў прадметы прыбылі ў Барысаў па ініцыятыве мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Веніяміна.
Выставу сакральнага мастацтва барысаўчане бачаць упершыню. Экспазіцыю абразоў супрацоўнікі Цэнтральнай раённай бібліятэкі дапоўнілі тэматычнымі кнігамі і альбомамі.













