У холе Белтэлерадыёкампаніі свае каларытныя краявіды выставіў Юрый Падолін

15 декабря 2017

Маляўнічы аповед пра падарожжы па свеце. У холе Белтэлерадыёкампаніі свае каларытныя краявіды выставіў мастак Юрый Падолін. Эйфелева вежа ў Парыжы, Калізей у Рыме, Таймс-сквер у Нью-Ёрку. Маслам на палатне мастак захаваў яркія пункты на глобусе.

Юрый Падолин, мастак: "Напрыклад, вось гэтая… "Квітнеючыя лілеі" - гэта адна з работ, якая была навеяная падарожжам па Еўропе, пасля сустрэч з імпрэсіяністамі, з работамі Мане. А паколькі ў нас у краіне таксама ёсць выдатныя сажалкі, выдатныя затокі і ўсё гэта тут побач, мне таксама хацелася па-свойму паказаць, што ў нас гэта таксама ёсць і гэта таксама выдатна".

Юрый Падолін - сталы ўдзельнік міжнародных, рэспубліканскіх і абласных выстаў. Не аднойчы мастак арганізоўваў персанальныя экспазіцыі ў Беларусі і за мяжой.