У Каміннай зале Купалаўскага тэатра адкрылі музычныя вечары

27 июля 2019

Да свайго стогадовага юбілею Купалаўскі тэатр сёння прэзентаваў новы праект. У Каміннай зале адкрыліся музычныя вечары. Купалаўскі - адзіны драматычны тэатр у Беларусі, дзе ёсць свой аркестр. Яго пастаянны склад - 8 салістаў пад кіраўніцтвам Уладзіміра Кур'яна. Сёння прагучалі творы са спектакляў "Паўлінка", "Ідылія", "Местачковае кабарэ". Першы музычны вечар у сценах Купалаўскага пазнаёміў гледачоў і з фотавыставай "Вяртанне дамоў" беларуса Пятра Шумава, які здымаў партрэты Марка Шагала, Ігара Стравінскага і Айседору Дункан. Музычныя вечары для Купалаўскага стануць рэгулярнымі. Творы са спектакляў будуць гучаць не толькі ў Каміннай зале, але і на іншых пляцоўках тэатра.