У Ізраілі аднавіўся продаж білетаў на "Еўрабачанне-2019"

15 марта 2019

У продаж паступілі больш як 200 ВІП-білетаў на фінал конкурсу. Яны таксама даюць магчымасць уладальнікам пагутарыць з удзельнікамі ў грын-руме. Раней рэалізацыя білетаў была прыпыненая пасля гучнага скандалу. Стала вядома, што лепшыя месцы былі прададзеныя не шырокай публіцы, а мясцовым знакамітасцям. Нагадаем, Беларусь на конкурсе ў маі прадставіць ЗЕНА.