У Іванаўскім раёне адкрываецца X Міжнародны фестываль фальклору "Мотальскія прысмакі"

10 августа 2019
Шматлікія каўбасныя, рыбныя, хлебныя, сырныя і іншыя гандлёвыя рады - галоўная славутасць фестывалю. Ганчары, кавалі, разьбяры па дрэве - каля 250 умельцаў з розных рэгіёнаў Беларусі прэзентуюць сваю прадукцыю ў горадзе майстроў. Пройдуць майстар-класы і па падрыхтоўцы страў нацыянальнай кухні. Сваімі сакрэтамі падзеляцца кухары і кулінары з Латвіі, Украіны, Расіі, Ізраіля, Польшчы і ўпершыню з Алжыра. А таксама - касцюміраванае шэсце, майстар-класы, конкурсы, выступленні фальклорных ансамбляў і творчых калектываў з розных краін.