У Гістарычным музеі часцей будуць праходзіць камерныя канцэрты, а ў тэатральных холах - выставы

19 декабря 2018

Напярэдадні падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным гістарычным музеем і Музычным тэатрам Беларусі. У рамках культурнай калабарацыі новыя творчыя вечары і экспазіцыйныя праекты. Так, у Гістарычным музеі часцей будуць праходзіць камерныя канцэрты, а ў тэатральных холах - выставы.

Аляксандр Пятровіч, дырэктар Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра: "Мы марым аб тым, што, дзе існуе домік І з'езду, зрабіць вячэрнія канцэрты. Вечары музыкі 19-га - пачатку 20-га стагоддзяў. Каб менавіта гэтая аўра музейнага доміка прагучала больш цікава".

Першы крок музычна-музейнага тандэму - экспазіцыя сцэнічных касцюмаў. Тры дзесяцігоддзі Музтэатра ва ўборах ручной працы з галоўных аперэт, камедый і мюзіклаў. У гэтых вобразах бліскалі на сцэне заслужаная артыстка Маргарыта Штэйн і народная артыстка Беларусі Вікторыя Мазур. У канцэпцыі выставачнай гісторыі і старыя афішы спектакляў.