У Гродне другое праслухоўванне папулярнага вакальнага талент-шоу X-Factor

15 марта 2020
Марыш праславіцца і стаць зоркай шоу-бізнесу? Прыходзь на перадкастынг X-Factor! Сёння ў Гродне другое праслухоўванне папулярнага вакальнага талент-шоу. Яно пройдзе ў гарадскім Доме культуры на Дзяржынскага, 1. Пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў - у 10:00. Сам жа перадкастынг пачнецца апоўдні і будзе доўжыцца да 8 вечара. Напярэдадні каманда праекта ацаніла больш за сотню кандыдатаў. Усяго ж на адрас Белтэлерадыёкампаніі паступіла больш як 2 тысячы заявак як з нашай краіны, так і з-за мяжы.

Перадкастынгі X-Factor пройдуць ва ўсіх абласных цэнтрах, а таксама Лідзе, Баранавічах, Мазыры, Бабруйску. Фінальныя праслухоўванні адбудуцца ў маі ў Мінску. Само ж тэлешоу выйдзе ў эфір у верасні на тэлеканале "Беларусь 1".