У Гродне ўсталявалі скульптуру заступніка горада

18 сентября 2020
Да  Дня горада  на турыстычнай карце Гродна   з'явілася яшчэ адна знакавая мясціна. Тут у гістарычным цэнтры  ўсталявалі манументальную скульптуру святога Губерта - заступніка горада. Кампазіцыя   вышынёй каля 3 метраў  з гранітнай калонай у падмурку. Знешне фігура цалкам адпавядае духу даўніны і арыстакратычнасці каралеўскага Гродна. Святы Губерт жыў у Францыі ў VII-VIII стагоддзях, ён лічыцца заступнікам   паляўнічых, рыбакоў і леснікоў. Алень святога Губерта намаляваны на гербе абласнога цэнтра і з'яўляецца сімвалам горада.

Новая скульптура, упэўнены яе стваральнікі, стане яшчэ адным месцам прыцягнення жыхароў і гасцей горада.