У Гродне стартаваў Тыдзень французскай кнігі

6 февраля 2019

Французская літаратура, кіно і нават віртуальнае падарожжа ў Парыж. У Гродне стартаваў Тыдзень французскай кнігі, у рамках якога ўсе ахвотнікі змогуць пазнаёміцца з сучасным мастацтвам Францыі. У апошнія гады паміж нашымі краінамі актыўна развіваюцца культурныя сувязі. Так, Гродна ўжо некалькі гадоў з'яўляецца горадам-пабрацімам французскага Ліможа, у якім штогод з канцэртамі бываюць нашы музычныя калектывы. Падтрымліваюць адносіны і мастацкія школы двух гарадоў. Дэманстрацыя сваіх літаратурных дасягненняў - крок у адказ ад пасольства Францыі. Зрэшты, неўзабаве з французскай культурай змогуць пазнаёміцца ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.

Першыя прэзентацыі і творчыя сустрэчы французскіх літаратараў з беларускімі чытачамі, а таксама сумесныя прагляды французскіх кінастужак адбудуцца ў сакавіку ва ўсіх абласных гарадах рэспублікі.