У Гродне стартаваў Фестываль нацыянальных культур

1 июня 2018

Менш чым гадзіну таму на левым беразе Нёмана ў Гродне адкрылі панарамную пляцоўку. Такі падарунак гараджане і госці прыгранічча атрымалі да Фестывалю нацыянальных культур. Атрымаўся сапраўдны арт-аб'ект з каларытнай ратондай у цэнтры. Альтанка аформлена ў традыцыйных фестывальных матывах. Візуальна выглядае як сімвал свята - кветачка-сяміпялёстачка. У цёмны час сутак ратонда будзе падсвечвацца. Дапоўнілі кампазіцыю аб'ёмнымі вазамі з кветкамі.

Фестываль нацыянальных культур праходзіць у Гродне раз у два гады. На цяперашняе свята дружбы прыехалі прадстаўнікі 35-ці дыяспар. Упершыню мардвіны і тамілы. Вечарам яны пройдуць па вуліцах Гродна ад нулявога кіламетра да плошчы Савецкай. А заўтра па ўсім горадзе разгорнуцца нацыянальныя падворкі.