У Гродне адбылося адкрыццё 10-га юбілейнага фестывалю нацыянальных культур

7 июня 2014

Святочнае шэсце больш як з тысячы чалавек і лазернае шоу... У Гродне напярэдадні адбылося ўрачыстае адкрыццё 10-га юбілейнага фестывалю нацыянальных культур. Рускія, грузіны, італьянцы, галандцы, кітайцы, карэйцы і яшчэ прадстаўнікі 30 розных краін прайшлі з адной плошчы на другую пад грукат барабанаў і песні. Святочная працэсія расцягнулася больш як на кіламетр. Іскры весялосці ўжо традыцыйна падкінулі венесуэльцы. Дарэчы, кожная дэлегацыя была апранута ў нацыянальнае адзенне, яны гасцінна запрашалі да сабе ў госці гледачоў.


Да сям'і гродзенскага карнавала - так яго называюць мясцовыя жыхары і госці - далучыліся англічане і італьянцы. Паводле слоў арганізатараў, сёння самы насычаны дзень. Адбудзецца адкрыццё памятнага знака на месцы ўзарванага ў мінулым стагоддзі хрысціянскага храма Фара Вітаўта. Міні-фестываль вулічнага мастацтва праводзяць музыканты, мімы, спевакі і артысты. Гараджан і гасцей Гродна чакаюць выставы мастакоў, кірмаш народных майстроў і канцэрты зорак беларускай і замежнай эстрады, а таксама лазернае 3D-шоу ў 23:30.