У Гродне сёння адкрыецца Фестываль нацыянальных культур

1 Чэрвеня 2018

Гэта свята дружбы праходзіць раз на два гады і аналагаў у свеце яму няма. Сёлета на форум прыедуць прадстаўнікі адразу 35 дыяспар. Упершыню мардвіны і тамілы. Ужо вечарам удзельнікі пройдуць па вуліцах Гродна ад нулявога кіламетра да плошчы Савецкай. А днём у горадзе адкрыццё панарамнай пляцоўкі і помніка легендарнаму палкаводцу Давыду Гарадзенскаму, пасадка дрэў на Алеі дружбы і 3D-шоу на сценах Новага замка. Прадоўжыцца фестываль тры дні. У нядзелю свята пераедзе на Аўгустоўскі канал.