У Гродне - сталіцы Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур - прайшла прэзентацыя выставы народных касцюмаў дыяспар, што пражываюць у Беларусі. У культурным цэнтры "Фестывальны" сабралі больш як 30 касцюмаў і галаўных убораў. Ад традыцыйных рускіх і літоўскіх да экзатычных мексіканскіх і турэцкіх. Выстава сімвалізуе мірную і талерантную Беларусь, дзе дружна жывуць людзі самых розных нацыянальнасцяў. У планах - пашырыць экспазіцыю і сабраць разам прадметы побыту розных народнасцяў.
Жанна Бачкова, загадчыца культурнага цэнтра "Фестывальны" г. Гродна: "Усе людзі розных нацыянальнасцяў жывуць у міры і згодзе на адной зямлі і лічаць яе сваёй малой радзімай. Таму мы вырашылі ў фестывальным культурным цэнтры стварыць залу дыяспар, дзе будуць прадстаўленыя фатаграфіі з папярэдніх фестываляў нацыянальных культур, музычныя інструменты розных нацыянальнасцяў, лялькі ў нацыянальных касцюмах".
Нашу мірную і шматнацыянальную краіну падтрымалі і ў аграгарадку Масаляны Бераставіцкага раёна. Напярэдадні для вяскоўцаў арганізавалі міні-канцэрт "За любімую Беларусь". Нягледзячы на занятасць, а сельскагаспадарчы год у самым разгары, аграрыі разам з сем'ямі знайшлі час, каб прыйсці і паслухаць патрыятычныя песні.
У Гродне праходзіць выстава народных касцюмаў дыяспар, якія пражываюць у Беларусі
17 сентября 2020













