У Гродне праходзіць перадкастынг X-Factor

14 марта 2020
X-Factor у Гродне. У гарадскім цэнтры культуры на Дзяржынскага,1 праходзіць перадкастынг. Ён будзе доўжыцца да 8 вечара. Прэтэндэнтаў ацэньваюць у чатырох катэгорыях: хлопцы, дзяўчаты ад 16 да 24 гадоў, удзельнікі ад 25 гадоў, а таксама вакальныя калектывы. У Гродне ў складзе групы X-Factor працуюць генеральны прадзюсар Белтэлерадыёкампаніі Глеб Шульман, выканаўчы прадзюсар праекта "X-Factor у Беларусі" Вольга Шлягер, а таксама вядомая спявачка Іскуі Абалян. Сёння яны праслухаюць сотні прэтэндэнтаў. 

Прадэманстраваць свае вакальныя таленты можна і заўтра па такім жа графіку і адрасе. На гэты момант у Белтэлерадыёкампанію паступіла больш як 2 тысячы электронных заявак - не толькі з нашай краіны, але з Расіі, Украіны, краін Балтыі і нават Егіпта.