У Гродне праходзіць фестываль вулічных мастацтваў

30 июля 2017

Цэнтр Гродна на два дні аддалі ў распараджэнне музыкантаў, акцёраў, канатаходцаў і фокуснікаў. Тут праходзіць фестываль вулічных мастацтваў. Удзельнікі форуму - 54 каманды і больш за 300 гасцей з Польшчы, Расіі, Літвы, Украіны і Беларусі. Адзначым, сёлета геаграфія фестывалю пашырэла дзякуючы бязвізаваму рэжыму. Адкрылася свята з маштабнага шэсця ўдзельнікаў.

Гасцей чакаюць майстар-класы, дзе можна навучыцца танцам, гульні на незвычайных музычных інструментах і нават медытацыі. Новым фарматам стануць фудкорты, якія зоймуць адну з цэнтральных плошчаў Гродна.