У Гродне працягваецца XII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур

2 июня 2018

Другі дзень свята запомніцца яркімі канцэртнымі праграмамі з удзелам зорак беларускай і расійскай эстрады.

У прыватнасці, на сцэне на плошчы Савецкай выступіць гурт "Банд'Эрас". Таксама на сёння запланаваны таварыскі футбольны матч каманды старшыні Гродзенскага гарвыканкама і зборнай прадстаўнікоў дыпламатычных місій. А таксама адкрыецца культурна-выставачны цэнтр "Фестывальны". Размесціцца ён на вуліцы Тэльмана ў цэнтры старога горада. Сярод іншых там арганізуюць экспазіцыю, прысвечаную фестывалю нацыянальных культур. Яшчэ адным падарункам гораду стане назіральная пляцоўка, абсталяваная на вуліцы Дарвіна. З высокага берага Нёмана адкрываецца выдатны від на асноўныя гарадскія славутасці.