У Гродне з'явіўся помнік, прысвечаны культаваму фільму "Белыя Росы"

29 мая 2018

На месцы, дзе праходзілі здымкі кінастужкі, устаноўлены драўляныя фігуры галоўных герояў Фёдара Ходаса, яго суседа Цімафея і сабакі па мянушцы Валет. На іх стварэнне аўтару праекта спатрэбілася больш за тры месяцы. Кампазіцыю размясцілі побач з калодзежам, які таксама фігураваў у фільме. Аўтар скульптур адлюстраваў сцэну, калі галоўныя героі "лячыліся" цешчынай настойкай. У найбліжэйшы час плануецца добраўпарадкаваць тэрыторыю, устанавіць услоны. Мяркуецца, што месца стане папулярным у мноігх турыстаў і падштурхне гараджан і гасцей Гродна яшчэ раз паглядзець культавую кінастужку.

Фільм "Белыя Росы" здымаўся ў 1983 годзе ў Гродне ў двух мікрараёнах Перасёлка і Дзевятоўка. Сёння прыватны сектар на Дзевятоўцы ўжо практычна знесены. На яго месцы з'яўляюцца вышынныя дамы.