У Гродне знайшлі шахматную фігуру ўзростам 600 гадоў

24 октября 2017

600-гадовая знаходка - на раскопках у Гродне. Падчас археалагічных прац на тэрыторыі музейнага комплексу Старога замка выявілі шахматную фігуру. Верагодна, гэта ладдзя. Артэфакт знаходзіўся ў культурным пласце 14 стагоддзя часоў Вялікага князя Вітаўта. Фігура добра захавалася. Гэта першая за апошнія 80 гадоў такая знаходка.