У Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы прайшла эканамічная канферэнцыя

27 мая 2016

У Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы прайшла эканамічная канферэнцыя, дзе сустрэліся навукоўцы, эканамісты і дзяржслужачыя з Польшчы, Літвы, Украіны і Расіі. Дынаміка эканамічных працэсаў на ўсіх узроўнях ужо даказала эфектыўнасць інтэграцыі. Гэта ўзаемадзеянне актуальнае і для падрыхтоўкі прафесіяналаў розных сфер гаспадарак і кіравання. Для гэтага ў Гродне ўжо два гады працуе рэгіянальны каардынацыйны савет, які вызначае працаўладкаванне спецыялістаў эканамічнага профілю.

Марына Карпіцкая, дэкан факультэта Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы:

"Мы ўсе разам прыходзім да кансэнсусу па напаўненні навучальных планаў і праграм па падрыхтоўцы спецыялістаў, па запатрабаванні ў кадрах, па працаўладкаванні, па аптымізацыі навучальных працэсаў і, вядома, прапануем новыя адукацыйныя праграмы для бізнесу".

З моманту старту каардынацыйных адносін эксперты адзначаюць стапрацэнтнае размеркаванне маладых спецыялістаў, а таксама рост эканамічнай ініцыятывы і свежых рашэнняў у сумежных сферах.