У Гомельскай вобласці прайшоў першы фестываль "Ільняная карусель"

3 октября 2017

Ільняны парад, майстар-класы і дэфіле. У гарадскім пасёлку Карма прайшоў першы ў Гомельскай вобласці фестываль "Ільняная карусель". Кампазіцыі з рушнікоў для яго ткалі на працягу дня. Далучыцца да гэтага дзеяння маглі ўсе ахвотнікі. Частавалі стравамі нацыянальнай кухні. А папоўніць веды пра беларускі шоўк можна было ў музеі льна пад адкрытым небам.

Наталля Сідарава, намстаршыні Кармянскага райвыканкама: "Як мага больш сабраць сяброў, як мага больш пазнаёміць з нашым населеным пунктам, з тэрыторыяй нашай, і, безумоўна, гэта будзе прыцягваць і турыстаў, і гасцей. І разлічваем на тое, што ў далейшым будзе спрыяць развіццю эканамічнага складальніка".

Арганізатарамі фестывалю выступілі мясцовы райвыканкам і прадстаўнікі ААН.