У Гомелі прайшоў дабрачынны канцэрт марафона "Усе фарбы жыцця для цябе"

10 ноября 2016

Зоркі беларускай эстрады, валанцёры і жыхары абласнога цэнтра сабраліся разам, каб дапамагчы трохгадовай Кіры Куруленцы з Буда-Кашалёва. У дзяўчынкі дыягнаставалі цяжкае анкалагічнае захворванне. Ёй неабходны шэраг складаных аперацый за мяжой. Кошт лячэння 250 тысяч долараў. Частку неабходнай сумы ўжо ўдалося сабраць.

Ігар Завалей, першы сакратар Гомельскага абласнога камітэта АТ "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі":

"Нашы людзі аб'ядналіся вакол праблемы аднаго чалавека, якога яны не ведаюць, але не засталіся ўбаку ад яе бяды. Акцыі па зборы сродкаў у тым ліку і для гэтай дзяўчынкі будуць працягвацца да канца года. Гэта значыць, ёсць асабовыя рахункі, на які кожны ахвочы можа пералічыць гэтыя сродкі".

Дабрачынны марафон "Усе фарбы жыцця для цябе" праходзіць у Беларусі з 2009 года. Яго мэта - аказанне адраснай сацыяльнай і матэрыяльнай падтрымкі дзецям, якія маюць патрэбу ў дарагім лячэнні або медабсталяванні. Сёлета дабрачынныя канцэрты марафона ўжо прайшлі ў Брэсцкай, Віцебскай, Магілёўскай абласцях і Мінску.