У Гомелі адзначаюць дзень памяці Ірыны Паскевіч-Эрыванскай

14 апреля 2017

Сёння ў Гомелі адзначаюць дзень памяці апошняй уладальніцы палаца Румянцавых і Паскевічаў. Прыгажуня-княгіня Ірына Паскевіч-Эрыванская - народжаная Варанцова-Дашкава - зрабіла першы пераклад рамана Льва Талстога "Вайна і мір" на французскую мову. А пасля замужжа стала сапраўдным гонарам Гомеля: яна будавала і ўтрымлівала школы, бальніцы, аплачвала вучобу адораных дзяцей. Праз 92 гады пасля смерці княгіня працягвае хваляваць гісторыкаў і археолагаў. Дагэтуль не вядома, дзе знаходзіцца яе магіла.

У дзень памяці гамяльчане і госці горада могуць больш даведацца пра Ірыну Паскевіч на фотавыставе, якая праходзіць ля капліцы-пахавальні. Тут прах васьмі членаў княжацкай сям'і.