У Год культуры шэраг устаноў атрымае дзяржпадтрымку

16 ноября 2016

З Прэзідэнцкага фонду выдзеляць больш чым 500 тысяч рублёў на фінансаванне творчых праектаў. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы. Фінансаванне выдзеляць Нацыянальнаму Полацкаму гісторыка-культурнаму музею-запаведніку, Віцебскаму цэнтру сучаснага мастацтва. Падтрымку акажуць Дзяржаўнаму ансамблю танца, кінастудыі "Беларусьфільм", Гомельскаму цырку і Нацыянальнаму акадэмічнаму народнаму хору Беларусі імя Цітовіча.