У Глыбокім праходзіць міжнародны "Вішнёвы фестываль"

27 июля 2019

Сярод падзей сённяшняга дня вішанькай на торце стаў яркі і смачны фестываль. Свята, якое з арыгінальнай ідэі вырасла ў паспяховы беларускі брэнд, ужо сёмы раз сабрала ў Глыбокім гасцей з розных краін. "Вішнёвы фестываль" здзівіў і сёлета. Увесь тыдзень у горадзе праходзілі выставы, канцэрты, квэсты, спартыўныя спаборніцтвы і этнавечарыны. Сёння ж - самае цікавае. Народныя ўмельцы прадставілі свае працы з галоўным ягадным сімвалам. Шматлікія сталі гасцямі і на "вішнёвым вяселлі". А завяршае фестываль святочны канцэрт.

У вішнёвы рай акунулася і Марына Раманоўская (відэа).