У Германіі завяршыўся Берлінскі кінафестываль

17 февраля 2013
Залатога мядзведзя атрымаў рэжысёр Каліна Петэра Нецера за свой фільм Поза эмбрыёна. Гэтая сацыяльная драма расказвае гісторыю маці і яе дарослага сына, які ўчыніў цяжкае злачынства. Нагадаем, у журы крэсла старшыні заняў вядомы кітайскі рэжысёр Вонг Кар-Вай. Нягледзячы на тое, што яго кінастужка Вялікія майстры, якая адкрывала Берлінале, была пазаконкурснай праграмы, як і чакалася, карціна Кар-Вая зрабіла ашаламляльны фурор. Ужо гэтым летам беларусы таксама змогуць ацаніць гісторыю ўзыходжання, кахання і адзіноты майстра кунг-фу Іп Мана, які навучаў самога Бруса Лі.