У галерэі Універсітэта культуры прайшла экспазіцыя «Тэатр. Insight»

13 апреля 2018

Да 85-годдзя Вялікага. У галерэі Універсітэта культуры прайшла экспазіцыя «Тэатр. Insight». Гэта свайго роду закуліссе нацыянальнай акадэмічнай сцэны. Госці маглі ўбачыць больш як 200 дзеючых экспанатаў. Асобная зала выставы прысвечана прадметам афармлення дзіцячых спектакляў, свая прастора была і ў карцін мастака па касцюмах Кацярыны Булгакавай.

А ўжо праз тыдзень, 19 красавіка, маштабная выстава, прысвечаная юбілею тэатра, адкрыецца і ў Нацыянальнай бібліятэцы. 70 афіш раскажуць аб гісторыі Вялікага з моманту яго зараджэння 25 мая 1933 года да сучаснасці.